Невядомая група складае ўздоўж дарог гіганцкія надпісы па-беларуску
Невядомая група беларускіх патрыётаў складае з камення ўздоўж дарог гіганцкія надпісы па-беларуску. Таксама хлопцы і дзяўчаты ў літаральным сэнсе “перакладаюць”
рускамоўныя надпісы. Было “Лес – наше богатство”, стала – “Лес – наша
багацьце”. Робіцца гэта адкрыта, але для маскіроўкі рупліўцы
беларушчыны апранаюцца як дарожныя рабочыя – у аранжавыя камізэлькі.
Паводле некаторых звестак, гэтая група ўзяла на сябе адказнасць за нанясенне на смеццевыя кантэйнеры ў Мінску надпісаў “Сьмецьце”.
Фотарэпартаж можна паглядзець тут.
Паводле некаторых звестак, гэтая група ўзяла на сябе адказнасць за нанясенне на смеццевыя кантэйнеры ў Мінску надпісаў “Сьмецьце”.
Фотарэпартаж можна паглядзець тут.