Невядомыя напалі на вайсковую часць і краму зброі ў Казахстане (фота, відэа)

Невядомыя напалі на вайсковую часць і краму зброі ў Казахстане (фота, відэа)

У казахстанскім горадзе Актабэ невядомыя людзі напалі на вайсковую часць і краму зброі. Пры нападзе загінулі як мінімум тры чалавекі: у краме зброі быў забіты прадавец, у вайсковай часці — афіцэр і вайсковец-кантрактнік. Падчас перастрэлкі былі забітыя тры злачынцы.

Партал Tengrinews.kz апублікаваў відэа з камераў назірання ў Актабэ. На запісе відаць, як натоўп узброеных мужчын ідзе па вуліцы.

Прадстаўнік МУС Казахстана Алмас Садубаеў паведаміў журналістам, што нападнікі, як мяркуецца, з'яўляюцца "прыхільнікамі нетрадыцыйных рэлігійных плыняў". Ён дадаў, што адзін з нападнікаў паранены, яшчэ адзін — затрыманы. Некалькім нападнікам удалося ўцячы, яшчэ некалькі чалавек удалося заблакаваць.

У Актабэ абвясцілі рэжым антытэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі