Невядомыя здымалі на відэа былога палітвязня 85-гадовага Цімоха Вострыкава
У Гомелі невядомыя правялі відэаздымку і інтэрв’ю з 85-гадовым Цімохам Вострыкавым, былым вязнем бальшавіцкіх канцлагераў. Іх суправаджала супрацоўніца Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, паведамляе БелаПАН. Цімох Вострыкаў у жніўні 1952 года, як прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў закінуты на Бацькаўшчыну з дэсантам з-за “жалезнай заслоны”. Неўзабаве ён быў арыштаваны, у канцлагерах правёў 23 гады.
У зняволенні трымаўся вельмі мужна, арганізоўваў палітвязняў-беларусаў, гаварыў толькі на роднай мове. Пасля вызвалення Вострыкаў пасяліўся ў Гомелі.
Пра яго сённяшні стан Еўрарадыё распавёў гомельскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі:
“Ён зараз у вельмі дрэнным стане. Ён не можа ні размаўляць, нічога казаць, толькі кліча: “Ніна, Ніна, Ніна…” (Ніна Іванаўна – жанчына, якая яго даглядае). Болі вялікія, гематомы павыскоквалі. Карацей, смяротна хворы чалавек”.
Невядомых з відэакамерай цікавілі абставіны дэсанту Вострыкава ў Беларусь, яго знаёмыя, якія засталіся на Захадзе. Вось што мяркуе Канстанцін Жукоўскі пра мэты іх візіту:
“Хочуць нешта вызнаць, што Вострыкаў тады не расказаў у Менску, калі быў у турме”.
Адзначым, што яшчэ ў 1990-я гады Вострыкаў пісаў успаміны, якія не хацеў публікаваць пры жыцці. У адным з тагачасных інтэрв’ю ён сказаў, што іх надзейна схаваў.