Незвычайная анлайн-імпрэза ад беларускіх артыстаў, якія пацярпелі за іншадумства
28 студзеня адбылася незвычайная анлайн-імпрэза ад беларускіх артыстаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю — відэаканцэрт "Назад у будучыню", паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці.
Сярод удзельнікаў праекту — актрыса Алена Гіранок, якую двойчы затрымлівалі на акцыях пратэсту ў Мінску, гітарыст Андрэй Еўдакімаў, якога збівалі сілавікі, Наталля Леванава, якую звольнілі з Беларускай акадэміі мастацтваў пасля таго, як яна аб'явіла страйк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.