"Нікому яна не перашкаджае": смярдзючую прыбіральню ў Глыбокім так і не абнавілі

"Сучасная" прыбіральня на аўтастанцыі ў Глыбокім / Еўрарадыё
"Сучасная" прыбіральня на аўтастанцыі ў Глыбокім / Еўрарадыё

У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці мясцовыя ўлады ўсё ніяк не могуць пабудаваць грамадскую прыбіральню на аўтастанцыі. Пра замену старой з дзіркамі ў падлозе жыхары Глыбокага просяць з 2019 года. "Там нават немагчыма памыць рукі. А чалавек, які наведвае прыбіральню, сутыкаецца з моцным непрыемным пахам ад выграбных ям, асабліва ў летні час",пісалі гараджане ў петыцыі да "Віцебскаблаўтатранса" і Глыбоцкага райвыканкама.

“Никому же он не мешает”: вонючий туалет в Глубоком так и не реконструирован
Прыбіральня на глыбоцкай аўтастанцыі ў пачатку 2020-га / Еўрарадыё

Жыхар Глыбокага даслаў Еўрарадыё фота прыбіральні ў яе цяперашнім стане. У сітуацыі па-ранейшаму назіраецца стабільнасць.

“Никому же он не мешает”: вонючий туалет в Глубоком так и не реконструирован
Прыбіральня на глыбоцкай аўтастанцыі цяпер. Хутка скончыцца 2021 год / Еўрарадыё

— Я падумаў, што перад фота прыбіральні варта сфатаграфаваць будынак суда, — іранічна дадае аўтар фота.

“Никому же он не мешает”: вонючий туалет в Глубоком так и не реконструирован
Будынак суда ў Глыбокім адкрылі ў лістападзе 2017 года. Напэўна там прыбіральні лепшыя / Еўрарадыё

— Туалет на вуліцы па-ранейшаму працуе, — расказвае Еўрарадыё мясцовая жыхарка. — Прыбіральня там страшная, смярдзючая, сцены абшарпаныя і аблезлыя. Рабілі там нейкі рамонт, фарбавалі, але гэта ўсё бескарысна.

Еўрарадыё вырашыла высветліць у мясцовых чыноўнікаў, калі ж на аўтастанцыі пабудуюць нармальную прыбіральню? У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкама нам кажуць, што новую прыбіральню плануюць перанесці з вуліцы ў памяшканне.

— Трошкі там яны ўжо зрабілі прыбіральню ўнутры будынка. Але не ведаю, наколькі гэта ўсё завершана, — адказвае Еўрарадыё Аксана Шавурка, намесніца начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Глыбоцкага райвыканкама. — Але тое, што будзе рамонт гэтага будынка да "Дажынак", якія ў нас будуць у 2022 годзе, гэта дакладна.

“Никому же он не мешает”: вонючий туалет в Глубоком так и не реконструирован
"Зручныя" кабінкі спрыяюць нязмушаным зносінам наведвальнікаў / Еўрарадыё

Пакуль што людзей пускаюць у часовую платную прыбіральню, размешчаную ў будынку аўтастанцыі. Але ці будуць рэканструяваць старую?

— Не вядома, — працягвае чыноўніца. — Цяпер пытанне стаіць у тым, каб усё было ўнутры будынка. Яны ўжо займаліся праектаваннем, і, па-мойму, нават нейкія работы выканалі. Ну а тое, што яна на вуліцы стаіць, — нікому ж яна не перашкаджае.

Зрэшты, і ў 2019 годзе чыноўнікі казалі амаль тое самае: "Праектная дакументацыя ўжо зроблена, грошы будуць". А прыбіральня па-ранейшаму не адрамантаваная, і ці будзе новая да "Дажынак-2022" — таксама пытанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі