Nirvana ужо надакучыла беларускім музыкам
Беларускія музыкі стаміліся граць кавер-версіі песень гурта Nirvana, слухачы
крадуць дыскі “Голай Манашкі”, а ахова "Рэактару" сумуе па канцэртах "Без
Билета"
Вакаліст гурта “LAVATRINA” лічыць, што Курт Кабэйн ужо варочаецца ў труне ад гэтых трыб'ютаў, а арганізатары проста робяць грошы на Нірване, ігнаруючы беларускую музыку:
“Гэты канцэрт прысвечаны Курту Кабэйну, Нірване і таму мы мусім граць каверы. Карысці ніякай ад гэтага няма. Канцэрты робяцца трыб’ютамі толькі дзеля таго, каб сабраць людзей. І, калі я хачу паказаць сваю творчасць, то мушу граць каверы. Гэта вымушаная мера. Наш беларускі народ не хоча слухаць беларускую музыку. Вось, Нірвану ім давай і ўсё.
Я б хацеў, каб музыкі гралі сваю музыку. Нірвану і без нас ужо сыгралі тысячу разоў. Сёння на ёй проста робяць грошы. Я супраць трыб’ютаў. Арганізатары робяць канцэрт прысвечаны Нірване толькі дзеля вялікай аудыторыі. Гэта камерцыйны крок, не больш. А беларуская музыка ім да фені”.
Гітарыстка гурта “Badluck” наадварот рада прымаць удзел у трыб’ютах, хаця і лічыць, што грандж ужо даўно памёр:
“Я лічу, што гэта вялікі творчы досвед. Я магу у Нірваны нешта пераняць. Большасць з тых, хто сёння грае тут, выраслі на песнях Курта Кабэйна. Але, памёр Курт Кабэйн, а з ім і грандж! Спадзяюся, мы неяк парцягнем яго справу”.
Леша, вакаліст і лідэр гурта “Кaravan”, ужо даўно бадзяецца па трыб’ютах, вучыцца на чужых песнях, але трыб’ют Нірване, на яго думку, атрымаўся вельмі істэрычным:
“Мы пераігралі на шматлікіх трыб’ютах. Гэта былі такія гурты, як Radiohead, The Cure, Depeche mode і інш. Дык вось, трыб’юты дамапагаюць майму музычнаму росту, бо мы стараемся пераасэнсоўваюць чужую творчасць. Стараліся і для гэтага канцэрту, але сёння тут неяк усё напружана.
Мне не падабаецца тое, што тут такая вялікая колькасць гуртоў. Усе спазніліся з саундчэкам, ніхто не паспяваў, але музыкі неяк дамовіліся і спрабавалі сцэну па адной-дзве песні. Я б хацеў больш добрай арганізацыі”.
Гурт Крок ужо стаміўся граць Нірвану, не гледзячы на тое, што ужо некалькі гадоў не прымаў удзел у трыб’ютах Нірваны. Сама ж канцэпцыя трыб’ютаў Роме, вакалісту гурта, вельмі падабаецца:
“Некаторыя каверы можна граць проста для асабістага развіцця, а не для канцэртаў, прысвечаных адпаведным артыстам. Так, ад Нірваны мы ўзялі нейкія думкі і настрой. Гэта музыка, якую я многа слухаў у дзяцінстве і на ёй жа будаваў сваю творчасць. Але мне гэта надаекучыла ўжо”.
Падчас канцэртаў звычайна прадаюцца дыскі і кнігі беларускіх творцаў. Нязменны сябар БМА-груп Вітаўт Мартыненка расказаў нам, што “нірваністы” стырылі ў яго дыск “Голай Манашкі”, чаго на іншых канцэртах з ім не здаралася:
“Дзякуй Богу, што дыскі і кніжкі купляюць! Вось, расцягнулі вельмі хутка дыскі “Mauzer”, а гэта яшчэ не было прэзентацыі! Пыталіся пра альбомы гурта “Крок”, шкада не было дыскаў. А вось стырылі дыск “Голай Манашкі”. Пэўна таму, што ён блізка ляжаў. Сябар мой спаймаў злодзея, той пайшоў за грашыма і пакінуў мне сотавы тэлефон. Я не здзіўлюся, калі і мабіла крадзеная. Калі злодзей не вернецца, дык у мяне застанецца тэлефон за 10.000 рублёў”
Ахова клуба "Рэактар", якая прафілоніла крадзёж дыскаў, паскардзілася нам, што ім вельмі цяжка працаваць на рок- і метал-канцэртах. Асабліва на трыб’юце Нірваны:
"На канцэрты такія ходзяць валасатыя металісты і нірваністы. Толькі і глядзі, каб табе локцем ў твар не заехалі. Яны ж скочуць са сцэны, таўкуцца, ламаюць мэблю, п’юць піва і дэбашыраць. Вось і сёння напіліся тут адны, людзей распіхвалі, заснулі пад сцэнай, мы іх выносілі. Жудасна! Але ёсць і нармальныя канцэрты. Вось, напрыклад, у гурта "Без Билета" ці ў "Бумбокса".
Мінулым вечарам ў клубе “Рэактар” адбыўся вялікі трыб'ют-канцэрт, прысвечаны гурту Nirvana і дню нараджэння Курта Кабэйна. Такія канцэрты штогод ладзіць БМА-group і працягвацца гэта будзе да той пары, пакуль мінскія падлеткі будуць купляць квіткі. Але самі музыкі, якія нязменна супрацоўнічаюць з трыб'ют-праектамі БМА, кажуць, што ўжо стаміліся граць “гэтую зацяганую бедную Нірвану”.
“Гэты канцэрт прысвечаны Курту Кабэйну, Нірване і таму мы мусім граць каверы. Карысці ніякай ад гэтага няма. Канцэрты робяцца трыб’ютамі толькі дзеля таго, каб сабраць людзей. І, калі я хачу паказаць сваю творчасць, то мушу граць каверы. Гэта вымушаная мера. Наш беларускі народ не хоча слухаць беларускую музыку. Вось, Нірвану ім давай і ўсё.
Гітарыстка гурта “Badluck” наадварот рада прымаць удзел у трыб’ютах, хаця і лічыць, што грандж ужо даўно памёр:
“Я лічу, што гэта вялікі творчы досвед. Я магу у Нірваны нешта пераняць. Большасць з тых, хто сёння грае тут, выраслі на песнях Курта Кабэйна. Але, памёр Курт Кабэйн, а з ім і грандж! Спадзяюся, мы неяк парцягнем яго справу”.
“Мы пераігралі на шматлікіх трыб’ютах. Гэта былі такія гурты, як Radiohead, The Cure, Depeche mode і інш. Дык вось, трыб’юты дамапагаюць майму музычнаму росту, бо мы стараемся пераасэнсоўваюць чужую творчасць. Стараліся і для гэтага канцэрту, але сёння тут неяк усё напружана.
“Некаторыя каверы можна граць проста для асабістага развіцця, а не для канцэртаў, прысвечаных адпаведным артыстам. Так, ад Нірваны мы ўзялі нейкія думкі і настрой. Гэта музыка, якую я многа слухаў у дзяцінстве і на ёй жа будаваў сваю творчасць. Але мне гэта надаекучыла ўжо”.
“Дзякуй Богу, што дыскі і кніжкі купляюць! Вось, расцягнулі вельмі хутка дыскі “Mauzer”, а гэта яшчэ не было прэзентацыі! Пыталіся пра альбомы гурта “Крок”, шкада не было дыскаў. А вось стырылі дыск “Голай Манашкі”. Пэўна таму, што ён блізка ляжаў. Сябар мой спаймаў злодзея, той пайшоў за грашыма і пакінуў мне сотавы тэлефон. Я не здзіўлюся, калі і мабіла крадзеная. Калі злодзей не вернецца, дык у мяне застанецца тэлефон за 10.000 рублёў”
"На канцэрты такія ходзяць валасатыя металісты і нірваністы. Толькі і глядзі, каб табе локцем ў твар не заехалі. Яны ж скочуць са сцэны, таўкуцца, ламаюць мэблю, п’юць піва і дэбашыраць. Вось і сёння напіліся тут адны, людзей распіхвалі, заснулі пад сцэнай, мы іх выносілі. Жудасна! Але ёсць і нармальныя канцэрты. Вось, напрыклад, у гурта "Без Билета" ці ў "Бумбокса".
Яўген Змушка, вакаліст гурта "Мутнаевока" перадаваў усім прывітанні, пацалункі і раздаваў слухачам падарункі. Хутка на сайце з'явіцца відэа "Мутнаевока" з канцэрту.