Нісцюк аб'явіў пра стварэнне "міжнароднага антыкрызіснага фонду"
Беларускі палітык Уладзімір Нісцюк аб'явіў пра стварэнне "міжнароднага антыкрызіснага фонду", які пакуль мае толькі працоўную назву - Новы ўсходне-еўрапейскі дзелавы альянс.
Як паведамляюць "Белорусские новости" са спасылкай на праект "Мы", Нісцюк ужо правёў папярэднія кансультацыі з палітыкамі і бізнэсменамі з Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Нямеччыны і шэрагу іншых еўрапейскіх краінаў.
"Ужо дастаткова займацца віртуальнай палітыкай, прыйшоў час пачаць займацца справай, якая будзе служыць інтарэсам людзей і краіны", - заявіў Уладзімір Нісцюк. Паводле яго словаў, мэта антыкрызіснага фонда - прыцягнуць у краіну дадатковыя інвестыцыі, якія "дазволяць мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне сусветнага эканамічнага крызісу на розныя сацыяльныя слаі". Новую структуру Нісцюк плануе зарэгістраваць.