Ніводная скарга на фармаванне ўчастковых выбарчых камісій не задаволеная
Пра гэта 29 сакавіка паведамілі журналістам праваабаронцы, калі прэзентавалі вынікі другога этапу маніторынгу кампаніі па мясцовых выбарах. Па словах Таццяны Равякі, якія перадае БелаПАН, на абскарджанне рашэння пра неўключэнне кагосьці ў выбарчую камісію даецца тры дні. Аднак органы выканаўчай улады, якія фармуюць камісіі, не паведамлялі склад камісій назіральнікам і патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты. Публікацыя ж спісаў у прэсе адбывалася толькі праз сем дзён. Тыя, хто хацеў бы абскардзіць неўключэнне ў камісію, не маглі гэтага зрабіць, бо не ведалі, трапілі яны ў камісію ці не.
Валянцін Стэфановіч адзначыў, што нават пры наяўнасці скаргі незразумела, на што скардзіцца. Крытэры выбараў чальцоў участковых камісій выразна не вызначаныя, не прапісаны механізм абавязковага ўключэння ў камісіі сяброў палітычных партый. Заяўлена толькі, што камісіі на траціну павінны складацца з прадстаўнікоў палітычных партый. У выніку атрымалася, што Сацыяльна-спартовая партыя ўлучыла ў камісіі 432 сваіх сябры і вылучыла толькі два кандыдаты ў дэпутаты. У той жа час АГП зарэгістравала 77 сваіх сяброў, а ва ўчастковыя камісіі было ўключана толькі 11 яе прадстаўнікоў.