НН: У Вільні, магчыма, ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага

НН: У Вільні, магчыма, ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага

Літоўскія навукоўцы, магчыма, ідэнтыфікавалі парэшткі беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта, як піша nn.by, кажуць у кулуарах міжнароднай канферэнцыі "1918 год у Літве і Польшчы з пункту гледжання цяперашняй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: гісторыя, палітыка, культура", якая праходзіць у Вільні.

Парэшткі паўстанцаў Каліноўскага былі знойдзеныя на гары Гедыміна ў Вільні напрыканцы лета 2017 года. Мяркуецца, што адным з пахаваных быў сам кіраўнік паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі. 

"Ёсць дастаткова доказаў таго, што сярод выяўленых парэшткаў ёсць парэшткі і Канстанціна Каліноўскага", — казаў літоўскім СМІ прафесар кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас.

Апошнія месяцы літоўскія спецыялісты шукалі сваякоў Каліноўскага, каб генетычны аналіз пацвердзіў, ці сапраўды яны знайшлі парэшткі кіраўніка паўстання. Гучалі нават прапановы, каб беларускія ўлады дазволілі эксгумаваць цела Віктара — старэйшага брата Кастуся Каліноўскага: ён пахаваны на тэрыторыі нашай краіны.

Магчыма, цяпер нашчадкі Каліноўскага знайшліся, і генетычны аналіз даў вынікі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага можа адбыцца ўжо 6 ліпеня на могілках Роса. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі