Ноччу Чавеса ў мінскім аэрапорце сустракалі венесуэльскія курсанты
У Беларусь з рабочым візітам прыбыў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Позна ноччу яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Акрамя прадстаўнікоў беларускага ўрада, Уга Чавеса сустракаў дыпкорпус Венесуэлы ў Беларусі, а таксама венесуэльскія курсанты, якія праходзяць у нашай краіне навучанне ў Ваеннай акадэміі, паведамляе Першы тэлеканал. Сёння Уга Чавеса прыме Аляксандр Лукашэнка. Падчас свайго візіту Чавес наведае Нацыянальную бібліятэку, экспазіцыю нафтагазавага абсталявання, што выпускаецца ў Беларусі, пабывае на адной з будаўнічых пляцовак у Мінску.