Noize MC выпусціў кліп пра Чарнобыль з першамайскай дэманстрацыяй у Мінску
Расійскі музыка Noize MC выпусціў кліп "26.04", прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе. У відэароліку выкарыстаныя кадры з Мінска.
Мінскі палац прафсаюзаў мільгае ў роліку некалькі разоў — на 19-й секундзе, а таксама на адзнацы 2.43. Паказваецца святочная калона на фоне будынка. Гэтыя кадры з'яўляюцца акурат пад тэкст пра "чырвонаскуры Першамай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.