“Новае жыццё” не будзе плаціць штраф насуперак рашэнню суда
Вернікі мінскай царквы “Новае жыццё” не маюць намеру аплачваць штрафы амаль у 266 мільёнаў рублёў. Разам з тым яны гатовыя бараніць свой будынак і свайго пастара Вячаслава Ганчарэнку, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, што згодна з рашэннямі Маскоўскага раённага суда і Гаспадарчага суда Мінску царкву “Новае жыццё” прызналі вінаватай і забруджванні нафтапрадуктамі тэрыторыі абшчыны. Рашэнне гарадскога Гаспадарчага суда царква аспрэчваць не стала, бо мела заплаціць за касацыю 17 мільёнаў — праз вялікі памер сумы пазова.
Такім чынам, рашэнне суда набыло законную моц. Судовыя выканальнікі могуць ужо ў найбліжэйшыя дні арыштаваць банкаўскі рахунак царквы і яе маёмасць. Пастару Вячаславу Ганчарэнку пагражае крымінальная адказнасць за псаванне глебаў у асабліва буйным памеры.
“Мы даўно ўжо прынялі рашэнне пра тое, каб не пускаць у будынак царквы прадстаўнікоў уладаў, якія знаходзяцца пры выкананні службовых абавязкаў. Але гэта не значыць, што мы пойдзем на фізічнае супрацьстаянне, — распавёў Еўрарадыё юрыст грамады вернікаў Сяргей Луканін. — Мы не спадзяемся на сілу. Па-першае, сілавыя дзеянні супярэчаць хрысціянскім прынцыпам. Па-другое, з нашага боку яны бесперспектыўныя.
Усё, што мы можам — знаходзіцца ў нашай царкве разам з нашымі жонкамі, з нашымі дзецьмі, маліцца, прасіць дапамогі ў Госпада і спадзявацца, што Бог навядзе парадак”.