Новая статыстыка ад Мінаховы здароўя па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі

Новая статыстыка ад Мінаховы здароўя па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі

У Беларусі за апошнія суткі зарэгістраваны 1805 новых выпадкаў каранавіруса (у папярэднія суткі — 1838). Агулам колькасць заражаных за ўвесь перыяд складае 208,6 тысячы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Памерлі яшчэ 9 чалавек (напярэдадні была названая такая ж лічба ахвяр), агулам ахвяр ужо 1498.

З бальніц выпісана 2177 чалавек (напярэдадні — 2395).

За суткі правялі амаль 22 тысячы тэстаў на каранавірус (у папярэднія суткі — 23,7 тысячы). Агулам зроблена 4 млн 114 тысяч 543 тэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі