Новая статыстыка пра каранавірус у Беларусі: такога не было з красавіка

Новая статыстыка пра каранавірус у Беларусі: такога не было з красавіка

23 чэрвеня з'явілася новая афіцыйная статыстыка пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. З яе вынікае, што за суткі дадаліся 464 выпадкі заражэння каранавірусам (напярэдадні было +518, у папярэдні дзень — +569). Такога не было з сярэдзіны красавіка: 15-га зафіксавалі 447 новых выпадкаў, а 16-га — 476. Агульная колькасць выяўленых выпадкаў заражэння на сённяшні дзень складае 59487.

Выпісаныя з лякарняў 38688 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+765). З іх 38331 чалавек паправіўся (+761).

Памерлі 6 чалавек (учора было +5, у папярэдні дзень — +3), агульная колькасць ахвяр дасягнула 357 чалавек.

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 886248 тэстаў на каранавірус (+9609; у папярэдні дзень было +15 тысяч). Як бачым, тэстаў зроблена за апошнія суткі мала — менш за 10 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі