Новікаў быў толькі 32-м у гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне

Беларус Сяргей Новікаў заняў 32-е месца ў гонцы пераследу на 12,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нарвежскім Транхейме.
На чатырох агнявых рубяжах Новікаў не дапусціў промахаў, але саступіў пераможцу нарвежцу Оле-Эйнару Б'ёрндалену, які зрабіў два промахі, 2 хвіліны і 22 секунды. Беларус Аляксандр Сыман заняў 54-е месца (у яго былі тры промахі). Агулам стартавалі 57 удзельнікаў, паведамляе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі