Новы антырэкорд: у Беларусі за суткі — +1248 пацыентаў з COVID-19

Развіццё каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі
Развіццё каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі

На 14 лістапада ў Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд: +1248 выпадкаў COVID-19. Такой статыстыкай падзялілася Міністэрства аховы здароўя.

Калі верыць гэтым лічбам, за суткі паправіліся 767 пацыентаў, у якіх раней была пацверджаная каранавірусная інфекцыя. У той жа час, памерлі 6 пацыентаў з COVID-19.

Між тым, медыкі з телеграм-канала "Белыя халаты" сцвярджаюць, што толькі ў адной 5-й мінскай лякарні за апошнія суткі памерлі 6 чалавек з "каронай". Таксама ім стала вядома пра яшчэ 3 смяротныя выпадкі ў Брэсцкай вобласці, 1 — у Мінскай, 5 — у Гродзенскай.

Новый антирекорд: в Беларуси за сутки — 1248 новых пациентов с COVID-19
Альтэрнатыўныя лічбы па COVID-19 у Беларусі / t.me/belxalat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі