Новы галоўны ідэолаг піша беларускамоўныя вершы
Андрэй Кунцэвіч, новапрызначаны намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта, які будзе курыраваць пытанні ідэалогіі і СМІ, прыхільна ставіцца да беларускай мовы. Як інфармуе nn.by, падчас працы ў Магілёве Кунцэвіч нярэдка публічна выступаў на роднай мове. Летась у прысутнасці рускамоўнага міністра культуры Юрыя Бондара ён выказаўся наконт неабходнасці выкарыстання на мерапрыемствах беларускай мовы.
"Беларуская мова — гэта нацыянальнае багацьце, — гаварыў чыноўнік у адным з інтэрв'ю. — Гэта тое, чым павінен валодаць і ганарыцца кожны, хто жыве ў Беларусі. Як прыклад прывяду такі красамоўны выраз беларускага класіка Францішка Багушэвіча: „Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі“.
Кунцэвіч піша беларускамоўныя вершы, выкарыстоўвае родную мову і ў допісах у Twitter.
Андрэю Кунцэвічу 40 гадоў. Ён з Магілёўшчыны. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, Акадэмію кіравання. Быў рэдактарам раённай газеты "Зара над Друццю". Пасля Кунцэвіч стаў чыноўнікам: намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, кіраваў галоўным упраўленнем ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілеўскага аблвыканкама стаў у пачатку 2017-га. Пра прызначэнне ў Адміністрацыю прэзідэнта стала вядома 19 жніўня.
Са святам, Беларусь!
— Андрей Кунцевич (@KuncevichA) 3 июля 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.