Новы пакет санкцый ЕС можа закрануць нафтаправод "Дружба"
Нафтаправод "Дружба" / ТАСС
Наступны пакет санкцый ЕС супраць Расеі будзе тычыцца ў асноўным паляпшэння кантролю за ўжо ўведзенымі санкцыямі, паведамляе брусэльскі карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк.
— Іншая прапанова, вядома, накіраваная на паўночную частку трубаправода" Дружба", які ідзе з Расіі праз Беларусь у Польшчу і Германію. Аднак у апошніх пакетах санкцый было цяжка дамовіцца з нагоды энэргетычных санкцый, — піша журналіст.
Раней Польшча выступала супраць імпарту нафты па паўночнай частцы "Дружбы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.