Новы рэкорд у гісторыі футбола — 100 млн еўра за футбаліста
Такую фантастычную суму мадрыдскі "Рэал" патраціў на набыццё паўабаронцы лонданскага "Тотэнхэма" 24-гадовага Гарэта Бэйла.
Пра заключэнне здзелкі было абвешчана ў нядзелю ўвечары. 2 верасня Бэйл пройдзе ў Мадрыдзе медагляд, пасля чаго з ім падпішуць 6-гадовы кантракт, інфармуе РІА "Новости".
Гарэт Бэйл быў прызнаны найлепшым гульцом англійскай прэм'ер-лігі мінулага сезона. У 44 матчах за "Тотэнхэм" ён забіў 26 галоў. Бэйл — гулец нацыянальнай зборнай Уэльса, на яго рахунку 11 галоў у 41 афіцыйнай гульні.
Паводле іншай інфармацыі, трансфер футбаліста каштаваў "Рэалу" 91 мільён еўра. Адзначым, што ў 2009 годзе самым дарагім футбалістам у гісторыі стаў партугалец Крышціяну Раналду, якога мадрыдцы купілі ў "Манчэстар Юнайтэд" за 94 млн еўра.
Фота — AFP