Новы сакратар амбасады ЗША быў сярод затрыманых на Дзень Волі ў 2000 годзе
У амбасадзе Злучаных Штатаў з'явіўся новы супрацоўнік.
Кіраўнік амбасады Майкл Скэнлан заявіў, што сітуацыя, калі
колькасць супрацоўнікаў было зменшаная з 35 да 5, ускладніла галоўную
мэту амбасады – інфармаваць журналістаў і насельніцтва пра пазіцыю
кіраўніцтва ЗША па самых розных пытаннях.
Па
словах Скэнлана, цяпер удалося рэарганізаваць працу. У
амбасадзе з’явіўся супрацоўнік палітычнага аддзелу Крыстафер Паніка на
пазіцыі першага сакратара. Сярод яго шматлікіх абавязкаў ёсць таксама
абавязак працы з медыя. Таму зараз гэтую функцыю выконваць лягчэй,
адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
Дарэчы, Крыстафер Паніка ў Беларусі
чалавек не новы. На мяжы 1990-2000-х гадоў ён быў прадстаўніком Місіі
АБСЕ ў нашай краіне. У 2000 годзе Паніку затрымалі беларускія
міліцыянты, калі ён назіраў за святкаваннем Дня Волі ў Мінску. Тады
міліцыянтаў нават не спынілі заявы пра яго дыпламатычную
недатыкальнасць.