Новы сутачны рэкорд: +997 выпадкаў COVID-19 у Беларусі
COVID-19 у Беларусі / sb.by
7 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 105 283 чалавекі з станоўчым тэстам на каранавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 997 больш, чым суткі таму, — рэкордны прырост з пачатку пандэміі ў Беларусі.
Усяго памерлі 1004 пацыента (+3 за апошнія суткі).
Паправіліся і былі выпісаныя 90 058 чалавек. За ўвесь час эпідэміі, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, было праведзена 2 658 817 тэстаў на COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.