Новы ўсплёск каранавіруса ў Еўропе

Новы ўсплёск каранавіруса ў Еўропе

Адзначаны новы ўсплёск каранавіруса ў Еўропе. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя бачаць прычыну ў змякчэнні каранцінных мер. Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге паведаміў, што на кантыненце ўжо больш за 2,5 млн выпадкаў заражэння COVID-19. Штодня рэгіструецца каля 20 тысяч новых выпадкаў і памірае больш за 700 чалавек.

Клюге назваў найбольш праблемныя краіны — Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан. Казахстан, Кыргызстан, Швецыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Албанія і Косава. "Паказчыкі перадачы віруса ўзраслі настолькі, што калі ў сувязі з гэтым не будуць прынятыя неадкладныя меры ў адказ, то сістэмы аховы здароўя ў рэгіёне зноў апынуцца на мяжы калапсу", цытуе словы дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ "Бі-Бі-Сі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі