Новы відэахіт інтэрнэта: Папа Францішак палашчыў тыгра

Новы відэахіт інтэрнэта: Папа Францішак палашчыў тыгра

На відэарэсурсе Youtube з’явіўся новы хіт: папа рымскі Францішак лашчыць жывое тыграня. Маладога драпежніка паказалі пантыфіку на сустрэчы з артыстамі вандроўных цыркаў. Звер у той момант быў заняты важнай справай: прагна піў малако з бутэлечкі. Францішак пэўна час з замілаваннем за ім назіраў, а потым вырашыў падысці і палашчыць “вялікае кацяня”.

Тыграня было не радае такой увазе, але пантыфік перачакаў, пакуль жывёла супакоіцца і палашчыў яго зноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі