Новым кіраўніком валейбольнай федэрацыі стаў старшыня Следчага камітэта

За кандыдатуру Валянціна Шаева дэлегаты канферэнцыі прагаласавалі аднагалосна. На пасадзе кіраўніка БФВ Шаеў змяніў Барыса Батуру, які ўзначальваў федэрацыю з 1999 года, але пасля сыходу з пасады старшыні Мінскага аблвыканкама страціў адміністрацыйны рэсурс. Рашэннем канферэнцыі Батура абраны ганаровым старшынёй БФВ.

Намеснікамі старшыні Беларускай федэрацыі валейбола сталі Павел Ігнатаў і Ігар Смальянінаў, паведамляе БелаПАН.

На канферэнцыі таксама прынята рашэнне аб ўвядзенне ў федэрацыі пасадаў генеральнага сакратара і дырэктара. Прызначаць іх будзе старшыня БФВ.

Фота naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі