Новым прэзідэнтам Туркменістана стаў 40-гадовы Сердар Бердымухамедаў

Новым прэзідэнтам Туркменістана стаў 40-гадовы Сердар Бердымухамедаў

Новым прэзідэнтам Туркменістана стаў 40-гадовы Сердар Бердымухамедаў. 15 сакавіка аб'явілі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі тры дні таму. У Бердымухамедава — 72,97%, у іншых васьмі кандыдатаў — ад 1% да 11%. Яўка — 97,17%.

Бацька новага прэзідэнта 64-гадовы Гурбангулы Бердымухамедаў быў прэзідэнтам 15 гадоў, але ў лютым пасля падзей у Казахстане вырашыў "даць дарогу маладым кіраўнікам". Дагэтуль яго сын быў віцэ-прэм'ерам.

Апазіцыя паведамляе пра масавыя парушэнні на выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі