Новыя праблемы ў адносінах з Расіяй — ці ёсць рашэнні? (відэа)
Новыя праблемы беларуска-расійскіх адносін — якія яны? І ці ёсць новыя рашэнні гэтых праблем? Сённяшні стан адносін Беларусі і Расіі аналізуюць у чарговым выпуску “Мінскага барометра” эксперты ініцыятывы “Мінскі дыялог”.
Што гэта за новыя праблемы ў адносінах і адкуль яны ўзяліся? Якія сапраўдныя вынікі перамоў кіраўнікоў Расіі і Беларусі ў Сочы? Чаго можна чакаць ад змены перамоўных каманд у абедзвюх краінах? Чаго на самой справе хоча дамагчыся Крэмль ад уладаў Беларусі? Ці ёсць у афіцыйнага Мінска козыр у рукаве, якім можна скарыстацца падчас будучых перамоў кіраўнікоў Беларусі і Расіі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў і палітолаг, кіраўнік экспертнай групы маніторынгу “Беларусь у фокусе”, рэдактар сайта экспертнай супольнасці “Наше мнение” Валерыя Касцюгова.