Новыя правы пачнуць выдаваць кіроўцам не пазней за 1 ліпеня 2010 года

ДАІ пачне выдаваць правы новага ўзору не пазней за 1 ліпеня наступнага года. Пра гэта сёння паведаміў старшы інспектар рэспубліканскай ДАІ Андрыян Мачульскі, перадае БЕЛТА.
Новае пасведчанне кіроўцы будзе нагадваць банкаўскую картку. На ім будуць сучасныя элементы абароны, галаграмы, а таксама подпіс уладальніка. Са зваротнага боку размесцяцца піктаграмы з інфармацыяй аб катэгорыі пасведчання і тэрміне яго дзеяння.

Папярэдні кошт новых правоў 30-35 тысяч рублёў.

Выдаваць пасведчанні будуць па заявачным прынцыпе. Цяперашнія пасведчанні дзейнічаюць 10 гадоў. Па заканчэнні гэтага тэрміну іх трэба будзе абменьваць на правы новага ўзору.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі