N.R.M. выклалі ў сеціва песню для "Еўрабачання-2013"
Музыкі ўпэўнены, што "Кузнічка" прынясе жаданую перамогу Беларусі.
Песня “Кузнічка”, з якой N.R.M. збіраюцца скарыць “Еўрабачанне-2013”, з’явілася ў інтэрнеце. 30 кастрычніка ж зорнае трыа прадставіць яе на Белтэлерадыёкампаніі. Там адбудзецца праслухоўванне кандыдатаў на ўдзел у конкурсе. Музыкі не сумняваюцца, што песня вартая перамогі, і што менавіта яна прынясе Беларусі доўгачаканы поспех на галоўным песенным конкурсе Еўропы. Песня “Кузнічка”, кажа Піт Паўлаў, гэта стылізацыя пад народную песню. У ёй распавядаецца пра каханне каваля і Зюзечкі. Яна мусіць увайсці ў новы альбом N.R.M., выдаваць які гурт пакуль не спяшаецца.
Фота: www. budzma.org