“Numbers & Doors” Ігара Корзуна
Грамадзянін Ігар Корзун (менавіта так заве сябе мастак) прэзентаваў ў
галерэі сучаснага мастацтва “Ў” свой новы погляд на добра знаёмы нам
Мінск. Калекцыя фотаздымкаў лічбаў, якія маркіруюць будынкі, і дзвярэй пачыналася з віртуальных
паштовак, якія мастак рассылаў сваім сябрам. Сёння вы маеце магчымасць
разгледзець вынік тапалагічнага назірання Ігара Корзуна за прасторай
горада ў вялікім фармаце. Выстава працягнецца да 28 лютага.Што
адбывалася на адкрыцці выставы, як працы Ігара Корзуна сустрэлі госці
галерэі, чытайце і глядзіце ў нашым фотарэпартажы. Ужо не дзіўна, што беларускае сучаснае мастацтва выклікае ў Мінску даволі вялікую зацікаўленасць. З’яўленне галерэі “Ў” гэта яшчэ раз пацвердзіла, бо “Ў” стала актуальным месцам сустрэчы мастакоў, іх аматараў, прыхільнікаў сучасных арт-канцэпцый і пакуль што не камерцыйнага, свабоднага кола творчых людзей, якія займаюцца мастацтвам дзеля працэсу стварэння.
Нашы слухачы памятаюць, які натоўп людзей сабрала “Вектарная прастора “ Цэслера. На адкрыцці “Numbers & Doors” таксама было цяжка рухацца, бо якасныя праекты ў Мінску, як глыток паветра для плыўца: здараюцца рэдка і ад таго іх так шчыра прагне публіка. Праўда, аўдыторыя выпеставаных добрым густам аматараў мастацтва адна на ўсіх, таму ад выставы да выставы сустракаюцца адны і тыя ж людзі, але гэта яшчэ раз становіцца доказам таго, што гараджане сумуюць без культурных эвентаў. Спадзяемся, што з часам іх стане больш, аўдыторыя пашырыцца, а галерэя “Ў” не ператворыцца ў прыстанак “толькі для сваіх” і традыцыйна застанецца прытулкам простага і свабоднага мастацкага самавыяўлення.
На фота: Зміцер Падбярэзскі (журналіст), Сяргей Філіпаў(рэкламшчык) і Уладзімір Цэслер(мастак).
Самавыяўленне Ігара Корзуна ў лічбах і дзвярах паказала нам, як можна, абапіраючыся на мастацтва, вывучаць прастору свайго гораду, як можна размаўляць з гледачом на універсальнай мове лічбаў, і які непаўторны свет утойваюць у сябе простыя і звыклыя для нашага погляду рэчы.
Вось, якімі ўражаннямі дзяліліся з намі людзі, што прыйшлі павіншаваць мастака з адкрыццём выставы.
На фота: Піт Паўлаў падчас музычнага фрагменту выставы.
Зоя (мастачка) ўпэўненая, што "Міцёк" (так завуць аўтара выставы сябры) хавае ў сябе мастака:
“Мне вельмі падабаецца выстава Ігара, я разумею ўсё, што ён хоча сказаць сваімі фатаграфіямі. Міцёк жа мастак! Жывапісец, хаця ён гэта сам ад сябе хавае. Ён незвычайна адчувае структуру, фактуру рэчаў і здолеў перадаць гэта праз фатаграфію. Насамрэч, я разглядаю яго працы як сфатаграфаваныя жывапісныя палотны. Ігар умее здзіўляцца простым рэчам. Вось, яго гэтыя лічбы, гэта ж проста лічбы на будынках. Ён як мастак гэта заўважыў, а мы з вамі — не.”
На фота: Глеб Галушка імправізуе разам з аўтарам выставы.
Аляксандр Каткоў (сябар аўтара выставы) быў прыемна здзіўлены талентам сябра:
“Я ад Ігара такога не чакаў, хаця і знаёмы з ім ўжо шмат гадоў. Ніколі раней я яго прац не бачыў. І, скажу вам, што, калі гэта не геніяльна, то незвычайна прыгожа! Тут ёсць такія дзіўныя рэчы! Не кожны ж так і тыя дзверы ў гараж сфатаграфуе!”
Ян-Вінсэнт Паўлаў(школьнік), як звычайны падлетак, да ўсяго новага адчувае супраціў:
“На самой справе ўражанні ў мяне такія... ніякія. Мне цікава было паглядзець, але нічога яркага я не заўважыў. Я, на самой справе, прыйшоў паглядзець, як грае мой бацька Піт Паўлаў, і на галоўнага, так бы мовіць, мастака. Дастаткова цікава тут знаходзіцца, але ніякіх адкрыццяў для сябе я тут не зрабіў.”
На фота: Ілья Чарапко-Самахвалаў(музыка).
Адам Глобус (мастак) не здраджвае сваім мастацкім арыентырам і шчыра пра гэта кажа:
“Тут “тройка-семёрка-туз”, а мне патрэбна “дама”. Калі дамы няма, то, разумееш, без дамы неяк сумнавата.
Еўрарадыё: А якую даму вы тут чакалі убачыць?
Аголеную, канешне! Аголеную! Шчырую! Нумералогія —гэта ўсё добра, але без людзей мне сумна. Для мяне галоўнае ў мастацтве —гэта чалавек.”
На фота: Стэфан Эрыксан (пасол Швецыі ў Беларусі), Аляксандар Сапега (музыка).
Зміцер Вайноўскі (малады чалавек,займаецца рэкламай) гатовы нават набыць работы Корзуна:
“Я ўражаны, бо кожная лічба —гэта гісторыя, усе яны красамоўныя пры сваёй статычнасці, што і робіць гэтыя фотаздымкі мастацтвам. А вось дзверы —гэта парталы, праз якія мы вандруем па жыцці, гэта своеасаблівы тэлевізар. І, прыглядзеўшыся да кожнай асобнай работы, можна заўважыць асабісты адбітак таго, хто намаляваў лічбу, адбітак месца і самога Ігара, канешне. Я б такую работу купіў.”
Малады чалавек, які прадставіўся як Зміцер (жыве ў Маскве, цікавіцца сучасным мастацтвам свету і Беларусі) лічыць, што беларускае мастацтва больш высокага класа ў параўнанні з тым, што ён бачыць у Маскве:
“Мне вельмі цікава назіраць за тым, як развіваецца сучаснае беларускае мастацтва. Я лічу,што яно рухаецца ў бок сінтэзу. Вось тут, напрыклад, аўтар сумясціў візуальнае і аўдыяльнае мастацтва. Не ведаю, ці быў гэта фрыстайл, але мне гэта спадабалася. Музыка дапамагае мне бачыць фотаработу ў дынаміцы, як кіно!
На фота: Ганна Чыстасердава (арт-дырэктарка галерэі "Ў") і Канстанцін Алейнік (рэкламшчык).
Еўрарадыё: Пэўна, вы ходзіце на выставы ў Маскве. Як там адчувае сябе сучаснае мастацтва?
На жаль, у Маскве перамагае дух камерцыі і не дае мастацтву развівацца. Масква — гэта такі горад, дзе мастак мусіць думаць пра тое, як паесці і накарміць сям’ю. У Расіі, на жаль любое мастацтва, якім пачынаюць цікавіцца людзі, вельмі хутка ператвараецца ў мэйнстрым. А ў Беларусі, як на маю думку, мастакі займаюцца творчасцю дзеля творчасці. Тут мастак можа сабе гэта дазволіць.
На фота: Зміцер Падбярэзскі і Ганна Чыстасердава.
Вось, вяртаючыся да выставы Ігара Корзуна, зноў-такі… Ігар можа сабе дазволіць знаходзіцца ў творчым працэсе і прадставіць не нейкі там гатовы прадукт, які будуць прадаваць, а сам працэс сваёй творчасці. Вось, што мяне асабіста цікавіць. Я адчуваю і энергетыку аўтара, і яго перажыванні, пік яго свядомасці, якая завецца “натхненнем”. Гэта чысты “дзэн” і мне прыемна на гэта проста глядзець.
Еўрарадыё: Існуе такі стэрэатып, што “усё беларускае — гэта калхоз, а ўсё маскоўскае — гэта крута”. Вы жывеце і там і тут, ці сапраўды Масква — гэта наяўнасць высокага класу?
(смяецца). Гэты стэрэатып прыдумалі беларусы, якія трапілі пад ўладу ідэалогіі сучаснага грамадства спажывання. Тыпу “спажывай, і ты будзеш шчаслівы”. Гэта самападман, бо ў выніку застанецца толькі фрустрацыя і расчараванне. У Маскве зараз самы пік спажывецкай культуры, а Беларусь глядзіць на гэта і думае, што гэта цікава, што гэта шчасце. Гэта памылка! У Беларусі зараз чыстае мастацтва, бо яно не манетызуецца імгненна."
На фота: Андрэй Жукаў (гукарэжысер), Ірэна Катвіцкая (музыка).
Як мы даведаліся, госці выставы не супраць "манетызаваць мастацтва" Ігара Корзуна і набыць некаторыя фотаздымкі, тым больш, што яны зробленыя без апрацоўкі ў фаташопе і таму з'яўляюцца квінтэсэнцыяй мастацкага погляду на свет.
Сам аўтар праекту “Numbers & Doors” Ігар Корзун расказаў нам, што, калі ён прызнаецца, маўляў, фотаработы зробленыя не ў фаташопе, што менавіта так выглядаюць эпізоды мінскай прасторы, людзі здзіўляюцца і не вераць:
“Праўда. Тут няма ніякага фаташопу. Людзям гэта падаецца дзіўным, а вы прагуляйцеся па горадзе, прыгледзьцеся да лічбаў на будынках, і вы самі заўважыце ўсе гэтыя фактуры і колеры. У маіх фотаздымках фаташопу не больш за той, якім падпраўляюць фотаграфію на візу ці пашпарт. Вядома, як і любы аўтар, я расстаўляю акцэнты, але гэта толькі акцэнты.
Еўрарадыё: У кожнага праекта ёсць свая стартавая кропка. З чаго пачынаўся “Numbers & Doors”?
У нейкі момант я распачаў “вандроўку ў Ікстлан” па-кастанедаўскі, вандроўку па нашым горадзе. Мінск мне вельмі падабаецца і мне захацелася адчуць яго прастору,убачыць яго тапалогію. Раптам я пачаў бачыць зусім іншы горад! Іншыя знакі, іншую мову сімвалаў, на якой, насамрэч, людзі гаварылі да з’яўлення семантычнай мовы. Я называю такую мову “адбіткі пальцаў”.
Еўрарадыё: Чаму менавіта “адбіткі пальцаў”?
Калі мы камунікуем з наваколлем, то паўсюль пакідаем адбіткі сваіх пальцаў, праўда? Мы кранаем гэты свет рукамі і пакідаем свае адбіткі. То бок, гэты праект і ёсць “адбіткі пальцаў” на паверхні горада, на яго “скуры”, вуліцах, праспектах…
Еўрарадыё: Ці выставілі вы свае работы на продаж?
Так. Яны будуць прадавацца, калі нехта захоча іх купіць.
Еўрарадыё: І які сярэдні кошт за фотаздымак?
500 еўра з улікам камісіі галерэі.
Еўрарадыё: Давайце закранем спрадвечную тэму “галоднага мастака”? Ці можна казаць пра тое, што грошы спрыяюць праяўленню і рэалізацыі талента, як вы лічыце?
Не варта ставіцца да гэтага пытання сур’ёзна. Талент можа абсалютна спакойна выразіць сябе і з грашыма і без іх. З імі жыць больш весела, з імі магчыма рэалізаваць свае задумы. Напрыклад, я, для таго, каб паказаць свае работы, мусіў патраціцца. Немагчыма нешта зрабіць, калі грошай зусім няма. Можна, вядома, і рукамі на пяску маляваць, але такое мастацтва ўжо не “ад гэтага свету”.
Еўрарадыё: Акрамя фотаработ, вы прэзентавалі наведвальнікам выставы свае вершы* і ў тры гітары паспрабавалі падтрымаць атмасферу праекту гукавымі эксперыментамі з Пітам Паўлавым і Глебам Галушкам. Гэта была імправізацыя, ці распрацаваны канцэптуальны дадатак да выставы?
Мы рыхтаваліся, але мы не граем разам. Мне хацелася дадаць сюды нейкі гук, які быў бы падобны на мае работы. Нешта кшталту жывой ілюстрацыі. Я зірнуў на горад і выказаў свае адчуванні праз фатаграфію, а сваім сябрам я прапанаваў зірнуць на мае работы і выказаць свае адчуванні праз музыку. Думаю, што атрымалася няблага."
________________
Шаноўнае спадарства, мы ведаем, як цяжка было прарвацца да імправізаванай сцэны, дзе Ігар Корзун разам з Пітам і Глебам чытаў пад музыку свае вершы. Памятаючы пра гэта, мы паклапаціліся пра вашу цікавасць і прапануем адзін з вершаў мастака, які гучаў на адкрыцці “Numbers & Doors” і відэа фрагмент выступу.
На фота: Ігар Корзун чытае ўласныя вершы.
“Числа. 5”
Когда?
А вот и нет, не тогда
А совершенно в другое время,
я думал уже об этом.
Первыми были цифры 5, 6 и 66, а потом уже 99,
а потом как с цепи сорвалось.
Нет, не то чтобы я испугался,
нет,
я к такому всегда отношусь со сдержанным любопытством.
Сначала любопытно,
а потом уже,
внутри,
словно укор,
сам себе начинаю,
словно так вот с укором,
опять с укором,
блин,
вот еще этот блин.
Все время я слежу за собой,
и каждый раз думаю зачем,
зачем я все время слежу за собой,
а потом все время об этом думаю.
Что мне сделать?
Перестать следить за собой
или перестать об этом думать,
и все это с укором,
блин.
Нет, все таки так вот тихо сам себе шепотом
хотя какой там шепот
От кого?
Там внутри меня хоть криком кричи,
Кто слышит?
даже ухо, к груди приложив
Кто?
Эээээй, блин, кто слышит?
Я себя спрашиваю?
Кто?
Вот хрен вам всем, никто.
Никто там внутри никого не слышит.
Я сам себе уже так накричался,
уже так,
что голос сорвать это даже и не сорвать,
так, словно поперхнулся.
А раз так,
раз все равно никто не слышит,
ну кто же услышит,
если сам себя не слышу.
Так вот,
раз так,
то буду шепотом.
Так вот тихо-тихо,
так вот сам себе,
шепотом.
Нет, не затем чтобы никто не услышал,
а напротив,
так долго я этого хотел,
что так много раз срывал голос,
что даже в последний раз думал долго,
сорвал или просто ком в горле?
От чего - сам себя спросил
и сам себе: - тссс, какая разница
сначала хотел сказать,
потом хотел подумать,
а потом подумал рукой махнуть на все, на это
и даже махать не стал.
Вот так вот,
сам себе шепотом,
блин с укором.
Слушаю сам себя,
половину слов так и не расслышал,
шепотом все-таки,
но все равно слушаю
и то любопытство,
словно рукой сняло.
Все очень обстоятельно,
все словно вдруг.
Словно вот только с ноги на ногу переминался
и очень так любопытно-любопытно было.
А сейчас,
вот сейчас,
все видно
и любопытства нет,
а все что видно уже и увидел,
и уже не видно,
уже знаю.
Может еще и не все,
но знаю.
Я это знаю
Сначала увидел,
а вот сейчас уже и знаю.
Знаю, что число пять красного цвета,
хотя цифра была синего,
а вот число красного,
там внутри меня красного.
Словно красная кровь,
красная на все время,
хоть было то давно,
а вот даже сейчас красная
и стирали ее раз столько,
что и цвета тому числу нет,
а вот красная и все.
Все,
капец
и больше ни секунды в этом мире нет для возражений.
Так эти возражения и не стали быть ими.
То было первое число,
оно и сейчас есть,
и место это
где оно в моем внутри появилось,
тоже есть.
А цвет,
красный цвет,
долгое время это был единственный цвет.
Все остальное было просто серым.
Ну, белый был белым,
а черный черным.
А вот все остальное было серым,
и хлеб,
и детский сад,
и дорога в тот детский сад,
все было серым.
А большая синяя цифра на моем первом доме,
было огромным,
как солнце,
красным числом ПЯТЬ.
Огромным, как солнце.
Через много, много лет,
тогда еще и два года было много лет.
Так вот через много лет я узнал,
что солнце огромное,
а еще через много лет,
но это были уже другие много лет,
я это понял.
И это огромное число ПЯТЬ
все равно осталось огромным,
но как солнце,
не больше.
Я думал о том,
могло ли оно быть больше,
и сам себе думал ответ:
могло,
но не стало,
и так нормально,
нет, ну огромное это, конечно же, ненормально,
но для числа ПЯТЬ,
да еще красного цвета как я внутри себя,
это нормально.
Ну, словно так и должно быть.