Някляеў: Беларусь перадусім — галоўная нацыянальная ідэя для нас сёння

Някляеў: Беларусь перадусім — галоўная нацыянальная ідэя для нас сёння

18 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Улядзімір Някляеў.


Вокліч “Жыве Беларусь!” апошнія месяцы гучыць усюды ў Беларусі. Але часцяком у вачах тых, хто гэтыя словы прамаўляе, нічога, апроч гэтага крыку, няма. Таму сёння вельмі важна напоўніць чалавека разуменнем таго, што ёсць Беларусь і чаму яна “перадусім”. Толькі зрабіць гэта больш складана, чым напоўніць халадзільнікі беларусаў калбасой, перакананы Улядзімір Някляеў.


Пра тое, як давесці да кожнага каштоўнасць Беларусі, навошта сучасным грамадзянам краіны мова, культура і гістарычная спадчына, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Някляевым.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі