Някляеў: Няўдзел руха “За Свабоду” у выбарах на выбары не паўплывае
Лідар кампаніі “Гавары праўду” мяркуе, што выбараў у краіне няма, таму удзел, альбо няўдзел некага ў іх на сітуацыі не адаб'ецца.
Раніцай 2 красавіка рух “За Свабоду” абвясціў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года, а таксама не падтрымае ніякага іншага. Лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў мяркуе, што каментаваць гэтую навіну вялікага сэнсу няма. Маўляў, у Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў:
“Калі б выбары былі ў нас, то няўдзел у іх руха “За свабоду” паўплываў бы на ход кампаніі. Але выбараў няма, ёсць прызначэнне на пасады канкрэтных людзей. Таму ніякага ўплыву адмова “За Свабоду” ад выбараў мець не будзе”, — мяркуе паэт і палітык.
Да нядаўняга часу менавіта Уладзімір Някляеў разглядаўся як адзін з найбольш верагодных кандыдатаў ад “Народнага рэферэндума”. Аднак узімку стала вядома, што Някляеў, хутчэй за ўсё, не будзе прымаць удзелу ў выбарах прэзідэнта ў якасці кандыдата.