Нямецкая біятланістка сфатаграфавалася для "Плэйбоя" (фота)
Фотаздымкі Мірыям Гёснер проста ўзарвалі сацсеткі.
Як піша interfax.by, Гёснер не паехала на Алімпіяду ў Сочы праз траўму спіны, атрыманую ў выніку падзення з ровара. Але, мяркуючы па фота, Мірыям ужо аднавілася.
Сама спартоўка пракаментавала фотасесію нямецкім СМІ. "На фотаздымках я хацела паказаць, што жаноцкага ўва мне ёсць. І думаю, гэта атрымалася. Нас усе ведаюць як спартоўцаў. Калі бачыш у экіпіроўцы, у гэтым не дужа шмат жаноцкага", — кажа яна.
Фота — playboy.de