Нямецкі банк ануляваў крэдыт Беларусі на 100 млн еўра

Грошы KfW IPEX-Bank павінны былі пайсці на закупку газавых турбін ў Siemens.  
Грошы KfW IPEX-Bank павінны былі пайсці на закупку газавых турбін ў Siemens.  

Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт Беларусі на 100 мільёнаў еўра. Гэтыя грошы павінны былі пайсці на закупку газавых турбін ў Siemens, паведамляе тг-канал Паўла Латушкі. Цяпер, па словах палітыка, узяць новы крэдыт для беларускай улады будзе праблематычна.

"Кітай і ААЭ першапачаткова не былі зацікаўлены ў праекце па будаўніцтву БелАЭС, а Расія для крэдытавання Беларусі па праекце прыцягвала нямецкія грошы. Рэпрэсіі (з Мінскэнерга было звольнена 85 супрацоўнікаў) не могуць застацца без наступстваў", — заявіў Латушка.

Сам Siemens пакуль што не адмовіўся ад супрацоўніцтва з Беларуссю, але шведская EKN адмовілася застрахаваць кантракт. Пасля гэтага ў крэдыце адмовіў нямецкі KfW IPEX-Bank. Значыць, грошы на турбіны прыйдзецца шукаць у іншым месцы.

Акрамя KfW IPEX-Bank, у пагадненні удзельнічаюць яшчэ два банкі: Commerzbank і Landesbank Hessen-Thüringen. Яны яшчэ не пакінулі праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі