Нямецкі фонд выпусціў альбом пра камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі
Ён прызначаны для нямецкіх бібліятэк ды іншых дзяржаўных установаў.
Выдадзены альбом нямецкім “Фондам даследаванняў дыктатуры сацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны”. Разам з камуністычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі ў ім разглядаецца Катынская трагедыя, Галадамор ва Украіне ды іншыя трагічныя старонкі часоў СССР. Акрамя тэкставай інфармацыі пра злачынствы ў альбоме змешчана шмат фотаздымкаў.
Альбом выдадзены тысячным накладам, інфармуюць польскія СМІ.