Нямецкіх валанцёрак выгналі з магілёўскай міліцыі, не вярнуўшы пашпарты
Нямецкія валанцёркі Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль прыйшлі 26 сакавіка ў Ленінскі РАУС Магілёва, каб вярнуць свае пашпарты. Але начальнік аддзела па міграцыі Міхаіл Лугаўцоў папросту выгнаў іх. Нагадаем, дзяўчат абвінавацілі, што яны не жывуць па адрасе сваёй рэгістрацыі. Міліцыянты апыталі суседзяў, ці чулі яны нямецкую мову. І высветлілася, што суседзі апошнімі днямі не бачылі немак.
Самі дзяўчаты кажуць, што жывуць па месцы рэгістрацыі, гэта можа пацвердзіць гаспадар кватэры. Аднак міліцыя сцвярджае, што яго таксама няма. Падпісвацца пад тым, што яны жывуць у іншым месцы, дзяўчаты адмовіліся, кажа Зольвай Шорыс:
Зольвай Шорыс: "Мы патрабавалі перакладчыка, таму што не ведаем рускай мовы да канца, і адмовіліся падпісаць. Яны страцілі цярпенне і не ведалі, што з намі рабіць. Яны выклікалі свайго начальніка, і ён прыйшоў у кабінет. І ў выніку ён нас выгнаў з кабінета".
Пашпарты немкам так і не аддалі. Замест гэтага яны маюць даведку, што парушаюць закон. Але ж які менавіта закон парушаюць, міліцыя не кажа.
Нагадаем, немкі прыехалі ў Магілёў па валанцёрскай праграме для працы з дзецьмі-інвалідамі. У Сюзаны Паўль у панядзелак сканчаецца віза, і яна мусіла з'ехаць.