Нямецкія сацыял-дэмакраты: Гвалт — не мова партнёрства

Прадстаўнікі партыі збянтэжаныя гвалтам і арыштам соцень дэманстрантаў. Кіраўнік партыі Зігмар Габрыэль адзначае, што з трывогай даведаўся пра арышт Мікалая Статкевіча, які з’яўляецца старшынём Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Нямецкі палітык заклікае Лукашэнку адмовіцца ад пакаранняў і тэрмінова адпусціць усіх арыштаваных. “Збліжэнне з еўрапейскімі суседзямі грунтуецца на крытычным дыялогу паміж партнёрамі. Гвалт — не мова партнёрства”,  — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі