"Нёман" і БАТЭ згулялі ўнічыю, Радзівонаў не забіў пенальці, Шытава выдалілі

У нядзелю прайшлі тры матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" ў Наваполацку прайграла "Нафтану" — 0:2. У Салігорску "Шахцёр" вырваў перамогу ў магілёўскага "Дняпра" — 3:2.
Аляксандр Алумона вывеў гаспадароў поля наперад ужо на 9-й хвіліне, але на 23-й Уладзімір Юрчанка зраўнівае лік. Той жа Алумона на 66-й робіць лік 2:1. Аднак праз пяць хвілін Юрчанка адказвае трапным ударам — 2:2. І ўсё ж "Шахцёр" здабыў такую важную для яго перамогу — на 77-й хвіліне Павел Сітко забіў пераможны гол.

Гродзенскі "Нёман", які вядзе барацьбу за выжыванне ў вышэйшай лізе, згуляў унічыю 1:1 з барысаўскім БАТЭ. На 32-й хвіліне гол забіў Сяргей Сасноўскі, але на 68-й хвіліне Яўген Севасьянаў з пенальці забівае гол у вароты барысаўчан. На 79-й хвіліне Віталь Радзівонаў не здолеў забіць пенальці (яго ўдар адбіў галкіпер гродзенцаў).

Адзначым, што з 35-й хвіліны БАТЭ гуляў у меншасці — за другое папярэджанне з поля быў выдалены Ігар Шытаў.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 59 ачкоў
"Шахцёр" — 54
"Мінск" — 52
"Дынама" (Мінск) — 46
"Белшына" — 40
"Нафтан" — 39
"Дынама" (Брэст) — 36
"Дняпро" — 35
"Віцебск" — 25
"Тарпеда" — 20
"Нёман" — 19
"Партызан" — 18

Матчы наступнага тура пройдуць 16 кастрычніка. БАТЭ згуляе ў Магілёве з "Дняпром", а "Шахцёр" дома з "Віцебскам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі