Onet.pl: на тэрыторыі Беларусі памёр 16-гадовы ўцякач з Ірака
Позна ўвечары ў пятніцу з Беларусі на польскі бок перабралася ірацкая сям'я з 16-гадовым хлопцам, які быў у цяжкім стане: яго ванітавала кроўю. Неўзабаве польскія памежнікі вярнулі іх у Беларусь. А ўначы хворы хлопец памёр, піша партал Onet.pl са спасылкай на польскі фонд "Выратаванне".
Паведамляецца, што сям'я пакінула цела памерлага хлопца ў Беларусі, а на наступны дзень зноў перабралася ў Польшчу. Агулам у сям'і было чацвёра дзцей, самаму малодшаму 18 месяцаў.
Валанцёры фонду "Выратаванне" атрымалі каардынаты ўцекачоў і пайшлі да іх з ежай, цёплымі рэчамі і асноўнай меддапамогай. Але да іх прыходу іракцаў зноў выштурхнулі ў Беларусь.
Валанцёрка фонду Каліна Чварнуг кажа пра сітуацыю з уцекачамі: "Наколькі нам вядома, гэтыя людзі з беларускага боку не могуць разлічваць ні на якую дапамогу. Часта мы атрымліваем сігналы пра тое, што там нават некалькі дзён не атрымліваюць ежы. Калі яны хворыя або прастуджаныя, яны таксама не могуць разлічваць на дапамогу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.