П. Кашырын: "Я адчуваю, што мае канцэрты адбываюцца не дзякуючы, а насуперак"
Пра становішча незалежных музыкаў разважае канцэртны арганізатар Паша Кашырын. Канцэрт гурта “Крама”.
Шмат каму вядома, якія праблемы паўсталі перада мной ў сакавіку, калі мы з гуртом “Крама” падалі заяўку на канцэрт ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму. Я хадзіў туды, як на працу, і ўрэшце мы атрымалі адмоўны адказ у разнастайных вычварэнскіх формах і варыянтах. Скажам, “нізкі мастацкі ўзровень” ці то “песні не адпавядаюць ідэалогіі такой-та”. Карацей, “Крама” не адпавядае аніякім дзяржстандартам. Гэта ўсё смешна і сумна адначасова. Па розных прычынах мы наважыліся не вырашаць праблему праз суд.
Ці праходзілі тэксты “Крамы” ідэалагічную цэнзуру?
Не. Нам спачатку прапанавалі мастацкую камісію, мы адмовіліся. Калі б мы пагадзіліся, то, пэўна, і да вычыткі тэкстаў дайшло б. Дый яшчэ шмат чаго нам прапанавалі б, абы толькі не даць дазволу на выступ гурта. Я проста памятаю вочы спадара Кураша. Чалавек ўзросту майго таты, глядзіць у падлогу, вочы бегаюць…
Хто такі спадар Кураш?
Начальнік упраўлення Мінгарвыканкаму, які разглядае заявы на правядзенне канцэрту. Ён кажа, што перад тым, як даць адказ на тую ці іншую заяву, ён павінен параіцца з “іншымі” начальнікамі. Па словах Кураша, менавіта тыя начальнікі і вынеслі вердыкт: маўляў, у “Крамы” нізкі мастацкі ўзровень — і прапанаваў музыкам зрабіць “якую-небудзь канцэртную праграму для выхавання моладзі…” Мне ад такіх словаў і смешна, і сумна адначасова. А ў Кураша сумленне ўсё ж такі ёсць, вочы хавае. Ён не супраць “Крамы”, але павінен слухаць тых, хто стаіць над ім.
Як ты ставішся да таго, што на канцэрт “Крамы” прыйшла Іна Афанасьева?
Ааааа! Гэта ўвогуле была фішка Еўрарадыё. Памятаеш, вы рабілі рэпартаж пра тое, хто б хацеў прыйсці на прэзентацыю “Крамы”? Вось адсюль і пайшла ідэя запрасіць тых, хто хацеў прыйсці.
Цябе не здзівіла, што поп-зорка з’явілася на канцэрце забароненага гурта?
Не. Іна перш за ўсё чалавек, а ўжо потым толькі папсавік. Мне не хацелася б вымаўляць слова “зорка”. У нас няма ЗОРАК.
Як так, няма??? (разам рагочам).
Карацей, былі запрошаны і Фінберг, і Ціхановіч, і Ярмоленка. Нехта з’ехаў на канцэрты, нехта заняты, а Іна была ў Мінску. У сваіх інтэрв’ю на пытанне “Ці не баіцеся вы хадзіць на такія канцэрты?” Іна сказала: “Чаму я павінна баяцца чагосьці? Я хаджу туды, куды мне падабаецца хадзіць, і ніхто не можа мне гэта забараніць. Вось і ўсё”.
Канцэрт гурта NRМ.
Колькі людзей было на канцэрце?
Разам з гасцямі – 600 чалавек. Пакуль я бадзяўся па зале падчас канцэрту, заўважыў, што можна было б яшчэ 50-70 чалавек прывесці.
Ты робіш канцэрты для “Крамы”, NRМ і “Нейра Дзюбеля”. Хто з трох гуртоў табе найбольш блізкі?
Ну, “Крама” мне была ўсё жыццё блізкай, бо я люблю іх доўгі час. І калі Варашкевіч тры гады таму прапанаваў мне стаць канцэртным дырэктарам гурта, я быў шчаслівы. “Крама” — мой любімы гурт.
НД я таксама люблю, але па-іншаму.
Тая музыка, што робіць NRМ, мне не падабаецца, але я вельмі добра стаўлюся да Вольскага і шчыра паважаю яго творчасць. Лявон вельмі харызматычны, і трэба гэта прызнаць.
Ты доўгі час працуеш с беларускімі музыкамі. На твой погляд, ці ёсць рух у беларускім шоў-бізнэсе?
Дык а няма ніякага шоў-бізнэсу! Нельга разважаць пра развіццё таго, што не існуе. Нехта кажа, што белшоў-біз – гэта жалю вартыя патугі, трэба пачакаць… Мноства меркаванняў. Мне затое вельмі прыемна, калі людзі дзякуюць мне за канцэрты, пішуць у сеціўных ці друкаваных выданнях, нават калі на канцэрце было дзесяць чалавек. Значыць, гэта некаму патрэбна. Умовы, канешне ж, складаныя. Я не ведаю, як у мяне атрымоўваецца і што адбываецца, але адчуваю, што мае канцэрты адбываюцца не дзякуючы, а насуперак.
Які плануеш правесці наступны канцэрт “насуперак”? “Нейра Дзюбель”?
Спадзяюся, што ўсё атрымаецца, як і з “Крамай” і NRМ. Нават была прапанова зрабіць помнік пры жыцці клубу, дзе адбываўся канцэрт. Дарэчы, пасля канцэрту NRМ людзі падыходзілі і пыталіся: маўляў, Паша! Ну як??? Як ты здолеў гэта зрабіць???? А вось так! Пакуль мы будзем жывыя, у нас усё атрымаецца. Я не жадаю кагосьці або чагосьці баяцца на сваёй зямлі. Вось і ўсё.