Па адрасную дапамогу звяртаюцца адзінокія мамы і студэнты
А каб сабраць дакументы, патрэбны цэлы месяц.
У аддзеле сацыяльнай абароны Першамайскага раёна сталіцы не могуць назваць канкрэтную лічбу людзей, якія звярнуліся па сацыяльную дапамогу. Справа ў тым, што пасля звароту прыходзіцца яшчэ цэлы месяц збіраць неабходныя дакументы на матэрыяльную падтрымку.
Супрацоўніца: Толькі пачаўся месяц, людзі збіраюць даведкі аб даходах, пакет дакументаў, каб сабраць - трэба час. Разумееце? Пакуль мы запыт дамо, пакуль нам адказ дадуць, камісію прызначаць. Недзе ў канцы студзеня будзе.
Дарэчы, па матэрыяльную дапамогу могуць звярнуцца толькі тыя, чый сярэднямесячны прыбытак не перавышае бюджэту пражытковага мінімуму - 185 тысяч 670 рублёў. Аднак разлічваць на вялікія грошы не прыйдзецца: калі да 185 тысяч не будзе хапаць 8-10 тысяч, столькі вам і даплацяць. Па словах супрацоўніцы, людзей, якія трапляюць пад гэты ўказ, няшмат.
Супрацоўніца: У асноўным праходзяць адзінокія мамы, сем’і, якія пражываюць толькі на дапамогу для дзіцяці. Студэнты толькі пачалі звяртацца, збіраюць дакументы.
Пасля таго, як усе дакументы збяруць, трэба будзе даказаць камісіі, што вам сапраўды неабходныя гэтыя грошы. У аддзеле сацыяльнай абароны расказалі Еўрарадыё, што ў склад камісіі ўвойдзе нават мясцовы дэпутат.