Па аварыі, у якой загінуў Іван Нікітчанка, пачалі крымінальную справу
Расследаваннем справы займаецца Маладзечансканская міліцыя, паведамляе БелаПАН. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца. Вядома толькі, што справа пачатая за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Нагадаем, 19 лістапада "Фальксваген", якім кіраваў член-карэспандэнт Акадэміі навук грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка, сутыкнуўся з грузавіком "ЗіЛ". Навуковец сканаў уначы 20 лістапада ў Маладзечанскай раённай лякарні.