Па Беларусі прымаецца больш рэзалюцый, чым па кожнай іншай краіне
Гэта добры знак, лічыць каардынатар праграм прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне Давід Стулік. У размове з Еўрарадыё ён зазначыў, што прынятая сёння ў Еўрапарламенце рэзалюцыя азначае па Беларусі, што Еўропа зацікакаўленая ў развіцці адносінаў з нашай краінай.
Давід Стулік: “Гэта паказвае, што Еўрапейскі парламент – адзіны выбраны дэмакратычны орган, якія прадстаўляе грамадзянаў ЕС – вось гэтымі пытаннямі займаецца. Мне здаецца, больш ні па якой краіне не прымаецца столькі рэзалюцыяў, як па Беларусі. Гэта таксама важна, таму што паказвае, што дэпутаты прыглядаюцца, сочаць за сітуацыяй. Яны не раўнадушныя і зацікаўленыя і хочуць, каб гэтыя адносіны развіваліся. Так што гэта добры знак”.
Нагадаем, 2 красавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй еўрадэпутаты выказваюць спадзяванне на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэння мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Еўрапарламент чакае ад афіцыйнага Мінска шэраг дэмакратычных рэформ.