Па цэнтры Магілёва гуляюць коні (фота)
З раніцы 1 лістапада па цэнтры Магілёва гуляе невялічкі табун коней. Тамтэйшыя бачылі іх на вуліцах Лазарэнкі, Быхаўскай, Чалюскніцаў.
Коні не баяцца аўтамабіляў і выходзяць на дарогу. "Дык вось хто жарэ асфальт з нашых дарог!" — жартуюць магілёўцы.
Фота: vk.com/ilovemogilev
Фота: vk.com/ilovemogilev
Фота: vk.com/ilovemogilev