Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца (відэа)
На вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску, недалёка ад Курапатаў, затрымалі сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Як паведаміў Радыё "Свабода" сведка затрымання Дзяніс Урбановіч, Севярынца сілай запхнулі ў міліцэйскі аўтамабіль.
Севярынец бярэ актыўны ўдзел у акцыях пратэсту каля рэстарана "Поедем поедим" побач з Курапатамі. Сёння абаронцы Курапатаў развешвалі на сценах забаўляльнага комплексу партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах, і плакаты з напамінам пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Гэта прывяло да невялікай сутычкі паміж абаронцамі Курапатаў і супрацоўнікамі рэстарана.