Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа

Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа

Па факце гібелі дзіця на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа па артыкуле 144 Крымінальнага кодэкса — "Прычыненне смерці па неасцярожнасці". Следчы камітэт высвятлае асобу ўласніка недабудаванага дома, дзе ўдзень 1 лістапада на двух школьнікаў абрынулася пліта перакрыцця. 

Дзеці 2007-2008 года нараджэння ўтрох гуляліся ў недабудаваным доме на Загараднай шашы ў магілёўскім мікрараёне "Спутнік". Неспадзявана на іх сарвалася бетонная пліта, што мусіла быць столлю першага паверха дома. Двое хлопчыкаў апынуліся пад плітой, а трэці пабег клікаць на дапамогу.

У выніку адзін з хлопчыкаў загінуў на месцы. Другога выратавальнікі паспелі дастаць з-пад пліты, пакуль ён быў яшчэ жывы. У цяжкім стане яго даставілі ў лякарню.

З бацькамі пацярпелых працуе псіхолаг Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе афіцыйная прадстаўніка Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

На месцы трагедыі ў Магілёве працуе следча-аператыўная група. Працу каардынуе начальнік УСК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс.

Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа
Фота са старонкі Юліі Ганчароваў у Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі