Па гандлёвым цэнтры ў Мінску хадзілі "міліцыянеры" з ЛГБТ-пагонамі (відэа)
Па гандлёвым цэнтры ў Мінску хадзілі "міліцыянеры" з ЛГБТ-пагонамі. Гэта быў флэшмоб акцёраў Беларускага свабоднага тэатру. Відэа з'явілася на старонцы тэатру ў Facebook. Маладыя людзі звярталіся з такімі пытаннямі да людзей: "Прывітанне. МУС-ЛГБТ. Можаце паказаць сваю ўсмешку, калі ласка?"; "На вас паступіла скарга, што вы знаходзіцеся ў грамадскім месцы ў непатрэбным настроі". Хтосьці нават пацікавіўся, ці не з "гей-паліцыі" яны?
Аўтары флэшмобу заявілі, што "жахлівы вобраз міліцыянера мае патрэбу ў дэканструкцыі". І яны "пераўтварылі страх у любоў", "паказалі міліцыі прыклад і самі стварылі спецыяльны дэпартамент па абароне правоў ЛГБТ".