Па грошы на новы альбом да Праляскоўскага “Крама” звяртацца не будзе
Як паведаміў Еўрарадыё лідэр “Крамы” Ігар Варашкевіч, музыкі гурта гатовыя хоць заўтра пачаць запіс новага альбома. Праўда, грошай на студыю пакуль няма. Але звяртацца па іх да Алега Праляскоўскага “крамчукі” не збіраюцца. Нягледзячы на тое, што ён пакінуў ім свой нумар тэлефона. Здавалася б, апошні альбом “Крамы” “Усё жыцьцё – дзіўны сон” выйшаў зусім нядаўна. Прэзентацыя ж альбома адбылася і ўвогуле ўсяго некалькі месяцаў таму ў клубе “Фартуна”. Але, як патлумачыў Еўрарадыё Ігар Варашкевіч, запісаны той альбом быў ажно ў траўні.
Ігар Варашкевіч: “Некаторыя напрацоўкі ў мяне былі. Але шмат я зрабіў пасля “Басовішча”. У жніўні ўвогуле не было ніякай працы. Менавіта тады я з дапамогай Змітра Дзямідава з “Індыгі” запісаў 18 дэма-песень, большая палова з якіх увойдзе ў новы альбом “Крамы”. Ёсць нават працоўная назва альбома. Альбо “Дзякуем за ўсё, але мы ідзем дамоў”, альбо “Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў”.
Нягледзячы на тое, што на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паходу музыкаў да галоўнага ідэёлага краіны Алега Праляскоўскага, Ігар прыстрашыў тым, што наступны альбом “Крамы” цалкам прысвеціць тэме кахання, гэтага не адбылося. Але не будзе там і “ўра-патрыятычных” песень. Праўда, гэты альбом, у адрозненне ад папярэдніх, атрымаўся ў “крамчукоў” досыць канцэптуальным па тэматыцы.
Ігар Варашкевіч: “У нас не канцэптуальная музыка і не канцэптуальныя альбомы, але… У гэтым альбоме ёсць нешта такое. І гэта не звязана з тым, што нядаўна адбылося. Асноўная тэма будзе пра тое, што чалавек павінен у першую чаргу любіць сваю зямлю, тое месца, дзе ён нарадзіўся”.
Не збіраецца “Крама” ў новым альбоме і здраджваць даўно абранаму стылю. Сачыць за новымі плынямі ў музыцы -- справа маладых, лічыць Ігар.
Ігар Варашкевіч: “Нам няма сэнсу штосьці мяняць. Шмат маладых музыкаў, якія лепш за нас разбіраюцца ў модзе. Хаця, можа, што і зменіцца. Гэта можа адбыцца падчас запісу альбома. Можа, больш жорсткія гітары стануць, а можа наадварот”.
Лідэр “Крамы” прызнаўся Еўрарадыё, што на запіс папярэдняга альбома грошы давялося збіраць “па каліўцу”. Прыхільнікі творчасці гурта і проста знаёмыя давалі хто колькі мог, але пры адной умове – тое, што яны дапамагалі, павінна было застацца таямніцай. Ні лагатыпу фірмы, ні прозвішча з падзякай ад музыкаў за дапамогу ставіць на вокладцы не хацелі. Пытанне пошуку грошай застаецца галоўным для “крамчукоў” і сёння.
Ігар Варашкевіч: “Мне самому цікава – дзе знайсці гэтыя грошы? Зноў хадзіць з працягнутай рукой і прасіць даць нам грошы, каб запісаць альбом? Ці людзі самі зразумеюць, што музыка значна важнейшая справа, чым нашлёпачкі на дзверы расклейваць з маім тварам, напрыклад. Я не прыкідваюся жабраком, і ва ўсіх у нас ёсць што есці, дзе жыць. Кожны займаецца акрамя “Крамы” іншай працай. Але альбом каштуе: калі гадоў 5-7 таму можна было запісацца за 500 долараў, то зараз мінімум гэта 5 тысяч долараў”.
Існуе, праўда, верагоднасць таго, што калі “Крама” зможа бесперашкодна адыграць некалькі канцэртаў на вялікіх пляцоўках, гэта стане сігналам аб зняцці забароны. І фірмы альбо асобныя прадпрымальнікі захочуць даць музыкам грошы на запіс ўзамен за магчымасць размясціць сваю рэкламу на вокладцы кампакт-дыска.
Ігар Варашкевіч: “Калі будуць дазволы на канцэрт, тады людзі не будуць хавацца, і можна будзе напісаць прозвішча чалавека, які дапамог, на вокладцы. Але пакуль такую магчымасць цяжка абмяркоўваць”.
Нягледзячы на тое, што нумар свайго тэлефона Алег Праляскоўскі пакінуў не толькі Піту Паўлаву, але даў яго і ўсім астатнім музыкам, што былі ў яго, лідэр “Крамы” не збіраецца звяртацца да яго па такую дапамогу.
Ігар Варашкевіч: “Я калі і буду карыстацца тым тэлефонам, то толькі ў тым выпадку, калі будуць нейкія перашкоды наконт канцэрту. Хаця, калі будуць нейкія перашкоды пасля Новага года, то не будзе ніякага сэнсу і званіць яму. Значыць, забарона існуе і далей”.
Калі “Крама” пачала запісваць альбом “Усё жыцьцё – дзіўны сон”, гатовыя былі не ўсе песні. Тэксты і аранжыроўкі для часткі рабіліся “на бягу”. Зараз альбом гатовы цалкам. Засталося крыху – запісаць і выдаць. Колькі сіл і часу на гэта спатрэбіцца, Ігар Варашкевіч казаць не бярэцца.