Зноў белыя разводы на чаравіках. Што рабіць? Разбіраемся з навукоўцам-хімікам

Што рабіць з"салёнымі дарогамі"?

Што рабіць з"салёнымі дарогамі"? / unsplash

У вас у гэтым сезоне ўжо былі белыя разводы на чаравіках? Хімік, папулярызатар навукі Сяргей Бесараб называе саляныя сумесі на дарогах "праклёнам постсавецкай прасторы".

— Ужо неаднаразова ўздымалася пытанне іх поўнай забароны і пераходу на інэртныя рэчывы, трыбалагічныя дабаўкі, накшталт пяску або дробнага жвіру. Але татальная галеча яшчэ не хутка дазволіць гэта зрабіць, — кажа суразмоўнік Еўрарадыё.

Колькі б мы ні скардзіліся на соль на дарозе, гэта не дапаможа выратаваць абутак. А што дапаможа? Спыталі Сяргея Бесараба і папрасілі растлумачыць, што за хімічны працэс адбываецца са скурай, калі на яе трапляе соль.

 

Праблема. У Беларусі для барацьбы са снегам і галалёдам часцей за ўсё выкарыстоўваюць адходы салігорскіх калійных камбінатаў, змешаныя з пяском. Як гэтая сумесь дзейнічае на абутак? Якія лайфхакі можна прыдумаць, каб выратаваць новую абутак ад старой добрай солі?

Разбор хімічнага працэсу ад Сяргея Бесараба:

— Адходы ад здабычы калійных соляў ўяўляюць сабой альбо галіт (гэта ўмоўны аналаг кухоннай солі) або глініста-солевыя шламы (гэта хларыд калія, хларыд магнію, хларыд кальцыя, і прымешкі сульфатаў, карбанатаў, сілікатаў).

Гэта значыць, маем проста канцэнтраваны солевы раствор (расол) разліты па вуліцах. У адходах солездабычы можа дадаткова прысутнічаць і шырокі спектр цяжкіх металаў, якія потым паднімуцца з пылам у паветра.

Насычаны раствор солі дзейнічае на скуру праз некалькі фізічных працэсаў. Па-першае, гэта осмос. То бок, канцэнтраваны раствор солі выклікае абязводжванне структуры скуры, дэградацыю каллагенавых валокнаў. І як следства скура становіцца жорсткай і ломкай, губляецца эластычнасць.

Па-другое, трапляючы з вуліцы ў дом, прасякнутая расолам скура пачынае высыхаць, ўтвараюцца крышталі. Пры гэтым адбываецца павелічэнне аб'ёму, набраканне матэрыялу, ствараецца механічны ціск на валакна скуры, з'яўляюцца расколіны.

Опять белые разводы на ботинках. Что делать? Разбираем с учёным-химиком
Зімовыя чаравікі / Emu Dau / unsplash

Па-трэцяе, растваральныя солі павялічваюць паверхневае нацяжэнне вады, і ў выніку вільгаць пранікае глыбей.

Ну і па-чацвёртае: галаген-іёны, трапляючы на металічную фурнітуру абутку, выклікаюць так званыя "хларыдныя атакі" — хуткую электрахімічную карозію з глыбокімі ачакамі.

А цяпер лайфхак ад Сяргея Бесараба:

— Самы просты варыянт — выкарыстоўваць дадатковыя ахоўныя сродкі для найбольш засоленых участкаў. Насіце галёшы, спецыяльныя накладкі, нават бахілы. А яшчэ варта выкарыстоўваць інертныя воданепрымальныя насычэнні (напрыклад, турыстычныя з фторкарбонавымі смоламі). 
Абутак трэба сушыць павольна, пры пакаёвай тэмпературы, пазбягаючы прамога хуткага награвання. Гэта дапаможа прадухіліць хуткае ўтварэнне буйных крышталяў.

 

Праблема. Часта гаспадары хатніх жывёл скардзяцца, што іх гадаванцы пасля прагулкі па "апрацаваным" тратуары скуголяць ад расколін на падушачках лап. Як можна абараніць лапы жывёлы ў такой сітуацыі?

Разбор хімічнага працэсу ад Сяргея Бесараба:

— На скуру жывёл канцэнтраваныя саляныя растворы ўплываюць гэтак жа, як і на скуру абутку. З той толькі розніцай, што боты не могуць адчуваць боль, а жывёла — можа. Саляны раствор абязводжвае скуру на лапках, выклікае сухасць і расколіны. Гэта суправаджаецца рэакцыяй арганізма — раздражненнем скуры, моцным свербам, дыскамфортам і балючым станам. Асабліва ўразлівыя месцы — гэта скура паміж пальцамі.

Лайфхак ад Сяргея Бесараба:

— Парада тая ж, што і ў першым выпадку — выкарыстанне спецыяльнага абутку для жывёл, які прадухіляе прамы кантакт лап з хімічнымі растворамі. Такія "гамашы" можна як купіць, так і паспрабаваць зрабіць самастойна з воданепранікальных матэрыялаў. Або са звычайных матэрыялаў, але прасякнутых воданепрымальным насычэннем.

Опять белые разводы на ботинках. Что делать? Разбираем с учёным-химиком
Лапкі сабакі / unsplash

У некаторых выпадках можна выкарыстоўваць" воск для лап", спецыяльныя саставы, якія наносяцца на падушачкі і паміж пальцамии і ствараюць воданепрымальную плёнку. Уладальнікам хатніх жывёл, якія не хочуць важдацца з асобнай абуткам для сабак, можна параіць пачытаць пра саставы для індывідуальнай дэрматалагічнай абароны, так званыя "вадкія пальчаткі". Некаторыя з іх можна адаптаваць для патрэб жывёл.

 

А што можа зрабіць з соллю на дарогах дзяржава?

Ці можна разбавіць чымсці канцэнтраваны расол на дарогах, каб счапленне засталося тым жа, ніхто не падаў і не слізгаў — але абутак і лапы пакутавалі менш?

— Простае развядзенне канцэнтраванага расола асабліва нічога не дасць. Можна паспрабаваць павялічыць долю хларыду магнію ў тэхнічнай солі, але гэта сур'ёзна ўскладніць тэхпрацэс.

У цывілізаваных краінах цалкам адмаўляюцца ад неарганічных рэагентаў і пераходзяць на біяраскладальную арганіку. Звязана гэта ў тым ліку і з жахлівым засаленнем прыдарожных тэрыторый (горад фактычна ператвараецца ў саланчаковую пустыню).

Калі глядзець на досвед развітых краін, то там з 1970-х у "дарожныя солі" дадавалі інгібітары карозіі (солі тоўстых арганічных кіслот) для мінімізацыі шкоды аўтааматарам. А потым паступова ад неарганікі адмовіліся наогул, пакінуўшы экалагічную арганіку. Цяпер яна працуе не толькі на дарогах, але і ў аэрапортах, і пры абароне палуб караблёў ад лёду. Гэта солі мурашынай і воцатнай кіслот і шмататамныя спірты.

 

Ад дарог з падагрэвам да кафейнай гушчы

З гэтай праблемай разбіраўся партал "Экадом". І вось, што высветліў.

У Нарвегіі і Ісландыі цеплакамунікацыі пракладаюцца проста пад пешаходнымі дарожкамі і аўтамагістралямі, а таму ні снег, ні лёд на іх не затрымліваюцца. Акрамя гэтага, выкарыстоўваецца метад Торгейра Ваа, пры якім ледзяное пакрыццё на дарогах паліваюць сумессю гарачай вады з пяском. Гэты метад вынайдзены ў Швецыі, дзе ён таксама актыўна ўжываецца.

У Японіі галалёд — справа звычайная. І нягледзячы на тое, што з года ў год тысячы людзей атрымліваюць траўмы, упаўшы на слізкіх ходніках, выкарыстоўваць рэагенты не дазваляецца. А са снегам спраўляюцца толькі з дапамогай тэхнікі. Спачатку выязджаюць свідравыя машыны і прабіваюць шлях для экскаватараў. Тыя скідаюць снег на ўзбочыну і ўздоўж дарог выбудоўваюць велізарныя снежныя тунэлі вышынёй да 2 метраў. Ёсць у Японіі і гарады з падагрэвам асфальту, але ў асноўным ачыстка тратуараў ад снегу цалкам ляжыць на саміх жыхарах.

Скандынавія таксама адмовілася ад выкарыстання хімічных рэагентаў. Снежныя завалы расчышчае камунальная служба тэхнікай, але не да асфальту, а пакідаючы пласт у некалькі сантыметраў. Далей яго ўкатваюць і пасыпаюць крошкай або жвірам, а вясной матэрыял збіраюць спецыяльнымі пыласосамі, чысцяць і адвозяць на захаванне да наступнай зімы.

Аўстрыя, Германія і Фінляндыя звяртаюцца да фрыкцыйнага метаду барацьбы з наледдзю. Для гэтага выкарыстоўваецца каменная крошка або пясок — матэрыял, які можна выкарыстоўваць паўторна без шкоды для навакольнага асяроддзя.

У Нідэрландах пераважаюць разумныя дарогі, а ў якасці рэагента выкарыстоўваецца соль з расолам: такая сумесь працуе хутчэй і больш эфектыўна. Дарожнікі дазнаюцца пра снегапад за 3 гадзіны да ападкаў з ERP (сістэма аўтаматызаванага кіравання). Таксама на галоўных аўтамагістралях краіны ў асфальтабетон умантавана каля 330 тысяч спецыяльных датчыкаў, якія інфармуюць пра тэмпературу дарожнага пакрыцця.

У Швейцарыі для пасыпкі дарог выкарыстоўваецца соль з дадаткам 25-40 вагавых адсоткаў вады. Пры гэтым замочваць трэба сумесь з 70% звычайнай солі і 30% хлорыстага калію (гэта папулярнае натуральнае ўгнаенне). Так эканоміцца соль, змяншаецца яе шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і мокры снег доўга не замярзае.

А ў Львове і Кракаве для барацьбы з галалёдам паркавыя дарожкі пасыпалі кававай гушчай.

Калі прааналізаваць сусветны досвед барацьбы са снегам і галалёдам, атрымліваецца, што найлепшы спосаб — своечасова і грунтоўна прыбіраць снег. Не чакаць, пакуль ён выпадзе і будзе ўтаптаны да наледзі, а потым засыпаць яго тонай солі. Таксама неабходна строга выконваць нарматывы выкарыстання хімічных рэагентаў, асабліва паблізу вадаёмаў і водаахоўных зон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі