Якое надвор’е будзе ў навагоднюю ноч і ў першыя дні 2025 года
На жаль, ні снегу, ні марозу
Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі на наступным тыдні чакаецца павышаная тэмпература — на 1–3°C вышэй за кліматычную норму. Надвор’е ў большасці раёнаў застанецца адліжным, вільготным і ветраным.
30 і 31 снежня 2024 года будзе воблачна з праясненнямі. У Беларусі чакаюцца снег, мокры снег, дождж. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галаледзіца.
Тэмпература паветра ўначы: -1…+4°C.
Удзень: 30 снежня да +4°C, а 31 снежня — ад 0°C у Віцебску да +6°C у Брэсце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.