Моцны парывісты вецер чакаецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі
Зіма, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 31 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Як і прагназавалася раней, тэрмометры ўначы пакажуць ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень чакаецца 0...+6.
Моцны парывісты вецер, дождж і мокры снег захваюцца і на самым пачатку 2025 года. Удзень у сераду паветра прагрэецца да 1-6 градусаў вышэй за нуль, а ў чацвер прагназуюць 1-8 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.